Працягнуты тэрмін падачы заявак!


Па шматлікіх просьбах тэрмін падачы заявак на ўдзел у Міжнародным фестывалі студэнцкіх хароў "Папараць кветка 2015" падоўжаны да 1 САКАВІКА!

X Міжнародны фестываль студэнцкіх хораў «ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА 2015»


Паважаныя сябры,

Мы рады паведаміць Вам аб правядзенні X Міжнароднага фестываля студэнцкіх хораў «Папараць-кветка» у г.Мiнск з 13 па 17 мая 2015г., які арганізуе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

На працягу дзевяці гадоў Міжнародны фестываль студэнцкіх хораў "Папараць-кветка", прызнаны экспертамі адным з вядучых сярод падобных фэстаў ва Ўсходняй Еўропе, дэманструе лепшыя мастацкія дасягненні ўніверсітэцкіх і моладзевых хораў. Яго разнастайнасць нацыянальнасцяў і практык падае магчымасць умацавання творчых абменаў і культурнага паразумення ва ўсім свеце.

З задавальненнем прапануем Вашаму хору прыняць удзел у гэтым неверагодным свяце песні, які дорыць незабыўны досвед зносін, найцiкавійшыя харавыя майстар-класы, новых сяброў, яркія ўражанні!

Правілы правядзення Фестывалю прыкладаюцца. Просім паведаміць аб удзеле неадкладна.

Спампаваць інфармацыйны ліст.